Лексический материал для обследования на белорусском языке
Словы рознай складовай структуры
з гукамі ў розных пазіцыях
Свісцячыя гукі
Гук С
Сам, сад, сава, сала, сані, Саня, сом, сон, соты, сокі, сук, сум, сухі, сын, сыр, сыты, сыра, сасна, сукно, сонца, сэрца, смала, скура, ступа, слова, сэнс, стол, стог, слава, стук, слуп, слон, слых, смак, сказ, сцэна, сокал, сырок, сынок, сухар, сарока, сабака, соль, салома, салата, Саўка.
Ліса, восы, вусы, раса, мяса, сасна, маска, ліска, масла, чэсна, шосты, міска, лясны, вясна, вясло, дзясны, трусы, мост, куст, рост, воск, густ, гімнаст, гусак, посуд, валасы, суніцы, Сымон.
Рыс, час, лес, ліс, нёс, голас, колас.
Сын – вусы – лес.
Сем, сеў, Сёма, сіла, сюды, сядло, сена, сяджу, сіні, Сеня, сябры, сяўба, сёння, сценка, слоік, святло, смех.
Вася, касі, ласі, носік, восень, вяселле, бусел, таксі, госці, пацсці.
Гусь, лось, вось, Ясь.
Сена - васілёк - гусь.
Саўка гуляў у садзе. Сабака спіць на саломе. Саня складае з літар сказы. Вася малюе васілёк сінім алоўкам.
Гук З
Зала, зубы, зорка, зубр, звон, збор, золата, зрок, збан, замок, захад, завод, Захар, знак, запалка, завіруха, заняткі, званок, здымак, зман, золак.
Каза, ваза, лаза, Ліза, грызу, вазон, гарэза, мімоза.
Бэз.
Зіна, зіма, зялёны, зязюля.
Заяц - каза - зіма.
У Зоі зайка. Зайка сядзіць на падлозе. Зоя завязвае зайку зялёны бант.
Звонка зазвінеў званок. Захар і Зіна пабеглі разам у школу.
Гук Ц
Цана, цацка, цар, цэх, цэлы, цэгла, цырк, цыбуля, цукар, цукерка, цукарніца, цырульнік, цымбалы, цуд, цвік.
Сэрца, праца, сцэна, курыца, раніца, суніцы, лесвіца, чарніца, вуліца.
Палац, перац, заяц, відэлец, танец, месяц.
Цёк, ціха, Ціма, цяля, цені, цеста, цесна, цёпла, цёмна, цётка, цягну, цяжка, цягнік.
Каця, коця, маці, дзеці, Пеця, Міця, Віця, роцік, сцяна.
Курыца на вуліцы дзяўбе зярняты. Узімку заяц хаваецца ад лісіцы і куніцы. Пятніца – гэта канец працоўнага тыдня. Цімох танцуе вясёлы танец пад гук цымбалаў.
Гук Дз
Дзень, Дзіна, дзюба, дзіва, дзеці, дзед, дзядзька, дзірка, дзікі, дзясны, дзюбка, дзяўчынка, дзякуй, дзверы, дзесяць, дзядуля.
Надзя, вядзі, людзі, Ядзя, Федзя, мядзведзь, злодзей.
Ядзя і Федзя бачылі мядзведзя. Дзяўчынка падзяквала дзядулі. Праз дзесяць дзён Надзя паедзе ў вёску.
Санорныя гукі
Гук Р
Рак, раз, рака, рана, раса, рот, рос, Рома, рука, рух, ружа, рыс, рэч, ружа, рыс, рэха, Рэня, рамка, ручка, родны, рэдка, розум, рынак, ранак, рукаў, рыбак, работа, рой.
Нара, куры, шары, сыра, зоры, гара, пяро, гіры, Мурка, норка, марка, выдра, парта, зорка, чорны, кобра, торба, фарба, футра, сэрца, вядро, першы, вярба, верш, дзірка, ферма, вятры, трусы, крама, краты, кран, круты, крывы, трава, труба, трэба, хмара, дрэва, бровы, брала, браты, праца, грыб, грушы, крок, кран, крыж, гром, сырок, мароз, гарох, агурок, гарбуз, баран, сухары, сарока, карова, вароты, барада, дарога, парэчкі, вінаград, піраміда, крэсла, морква, агрэст.
Шар, твар, твор, двор, жар, бор, цар, камар, кухар, мір, матор, яр, Рыгор, цукар.
Рыбы і ракі жывуць у рацэ. Раман збірае гародніну. Рыгор распавядаў добры верш пра сяброў.
Гук Л
Лак, лапа, лаза, ласі, лаві, лом, луг, лужа, лыжі, лыжка, лаўка, лоўка, Ларыса, лапці, ласунак.
Мыла, сала, палка, малпа, зала, цэлы, кола, піла, сіла, сяло, вілы, дупло, халва, полк, пілка, цэгла, школа, Клава, Слава, смала, пчала, слуп, слон, слых, клас, клуб, плач, план, плот, плуг, салома, валасы, малако, малады, галава, галасы, тулава, балота, золата, маланка.
Пыл, сокал, вугал, гол, авал.
Лес, лета, леў, лён, ліс, ліпа, Ліза, ліха, лёд, Лёша, люк, людзі, ляжу, Люда, Люба, лекі, Лёля, ліска, ліпка, лісты, лепка, лепшы, лічба, лёгка.
Матуля, Коля, Толя, Галя, поле, палю, палі, воля, пілі, білі, мылі, лілі, Юля, Леля, цяля, бабуля, малюнак,вяелле, маліна, сліва, капялюш.
Соль, руль, моль, баль, боль.
Толік ля крынічкі збіраў маленькія лісічкі. Аліна і Ліза варылі варэнне з маліны. Валодзя плыве на лодцы. Міла мые далоні мылам. У блакітным небе ляціць белы бусел.
Шыпячыя гукі
Гук Ш
Шар, шафа, шум, шыў, Шура, шына, шышка, шапка, шосты, школа, шкода, шчака, шоўк, шэпт, шпак, шрам, шалаш, шукаць, шчаня, штаны, шакалад.
Наша, Міша, ноша, мышы, пішу, шышка, мышка, мошка, кошка, кашка, пошта, вершы, лепшы, фішка, груша, кошт, кошык, машына, Наташа, рэшата, вушы, пашана.
Наш, марш, мыш, ваш, шалаш, капялюш.
У шафе вісіць шэрая кашуля. Кошка шукае мышку. Машына імчыцца па шашы.
Гук Ж
Жах, жар, жук, жыў, Жора, жаба, жыта, Жэня, Жучка, жабка, жоўты, жарт, жолуд, жораў, жарабя, жнівень, жніво.
Лужа, лыжы, чужы, ружа, вяжу, ляжу, лыжачка, вожык, дождж, кажух, ляжак, ножык, ложак, кажан, нажніцы, пірожнае, ланцужок.
Чыж, вуж, нож, морж, крыж.
Жора збірае жоўтыя жалуды. Жаба і жук дружна жывуць каля лужы.
У жніўні Жэня кожны дзень ласаваўся марозівам. Сцеле вожык з лісця ложак.
Гук Ч
Час, чай, чуб, чужы, чыж, чэк, чайнік, чыста, чэсна, чытач, чмель, чаравікі, чарпак, чарніца, чабор, чапля, часопіс, чарот.
Качка, ночка, ручка, лічба, пчала, шчака, пальчаткі, панчохі, бочка, вочкі, дачушка, парэчкі, мячык, пушча, шчаня, качаня, пячэнне.
Ноч, рэч, мяч, печ, корч, ткач, квач, плашч, касач, крумкач.
Дзве качкі ходзяць каля рэчкі. Прыйшла ночка, заплюшчыла вочкі. Матуля пачаставала дачку смачным пячэннем.
Гук Дж
Джала, сяджу, дождж, ураджай, хаджу, нараджэнне.
Калі на вуліцы ідзе дождж, я сяджу ў хаце.
Дыферэнцыацыя гукаў у словах і сказах
Інструкцыя: «Слухай уважліва і паўтарай за мной як мага дакладней» т-д: Да-та-та – дом утульны ў ката. Ту-ду-ду – з татам па ваду пайду.
д -дз: Дзяцел, дзяцел: ду, ду, ду. Дзе сядзішь ты? Не знайду.
Далі дзецям трошкі кашы. Лыжку - Дашы, дзве – Наташы. Дзіма доўга кашу еў, ен за дзецьмі не паспеў.
к-х: Халадзільнік, кухня, хамяк. Памурлыкаў хітры кот: ці на кухню ёсць уваход?
г-х:Гарох, глухі. Ха-га-га – хачу пірага. Хі-гі-гі– смачныя пірагі. Ху-гу-гу – з’есці не змагу.
с-ш: Шосты, машыніст, сушкі, Саша, смешны, спяшацца, сушыць. У Сашы шэсць шкельцаў. Саша ідзе па шашы. Машыніст вылазіў з машыны. Саша сушыць сушкі. Маша шые шапку Сашу. Шапку Сашу шые Маша. Саша шпарка спяшалася ў школу. Смешкі кошцы, слёзкі мышцы. Ліска з лыжкай, мышка з міскай.
з-ж: Закружыўся, заслужыў, задрыжаў, заўжды. У Зоі жоўты парасон. Жэня нарэзаў аржаны хлеб. Жоўтая страказа кружыць каля возера.
с-ч: Сонечка, сачок, частка, сумачка, вучуся, кручуся, качуся. У Сонечкі смачныя семечкі.
с-ц: Спіца, сініца, лесвіца, сцэна. Сініца заўважыла гусеніцу.
ч-ц: Вучаніца, канчаецца, чысцей, навучэнец. Ручай цячэ, цячэ, ніяк не выцеча. Скача чапля ў балоце, чачотка ў чароце, а чубаты чачот топча агарод.
Быў у хлопца цягач, ён змяніў цягач на мяч.
ч-ш: Гушчар, шчотачка, гадзіншчык, шчочкі. Чырвоныя шчочкі ў нашай дачкі.
л-р: Ларыса, раяль, балярына, жанглёр, выйграла, мармелад, люстэрка, разбіла, раскладанка, кантралёр. Валерый выпаласкаў горла.Рэгуліроўшчык рэгулюе рух. Лаўрэн лавіў рыбу. Лара варыла рыбу з лаўровым лістом. Ла-ра-ла – на кветцы пчала. Ры-лы-лы – не баюся пчалы. Карл у Клары ўкрал каралы.
Казуля – кашуля, саломка – салоўка, чапля – шабля, жабка – шапка, Валерка – талерка, Янка – ямка, яліна – Яніна, ножык – вожык, качка – тачка, цукерка – паперка, цялятка – аладка, цыбуля – бабуля, чаравік – чараўнік, прама – брама, пралі – бралі, падай – бадай, туш – душ, твор – двор, тата – дата, шыў – жыў, швачка – жвачка, голад – холад, памагаць – памахаць, год – ход, хлеб – Глеб, дзень – цень, Дзіма – Ціма, малаціць – маладзіць, прама – брама, шумна – сумна, лужа – ружа, лыжы – рыжы, мала – мара, голы – горы, сталы – стары, калона – карона, гладкі – градкі, жорны – зорны, кошка – коска, жала – зала.
Словы складанай складовай структуры
Панама, партрэт, апельсін, матацыкл, матацыкліст, піраміда, танкіст, мядзведзь, скакалка, клубніцы, абрыкосы, акварыум, падмурак, касманаўт, люстэрка, дзверы, праспект, дэманстрацыя, рэгуліроўшчык, трамвай, абрус, халадзільнік, тэлевізар, вярблюд, ластаўка, скрыжаванне, патэльня, цукарніца, фатаграфавацца, ручнік, чарніліца, чыгуначнік, матацыкліст, яшчарка, транспарт, настаўніца, веласіпедыст, вадаправодчык, электравоз, універмаг, бібліятэка, Карлсан, кракадзіл, прапелер, прозвішча, экскаватаршчык, карнавал, шматпавярховы, рознакаляровы, добразычлівасць.
Матацыкліст едзе на матацыкле. Хлопчыкі зляпілі снегавіка. Вадавоз вёз ваду ад вадаправода. Вадаправодчык чыніць вадаправод. Рэгуліроўшчык рэгулюе рух. Фатограф фатаграфуе дзяцей. На будоўлю прыехаў экскаватар. У нашым раёне пабудавалі шматпавярховы дом. Рознакаляровыя рыбкі хутка плаваюць ў акварыуме.
Лагапедычнае абследаванне дзяцей 5 – 7 гадоў
Папярэдняя гутарка з дзіцем пра яго самога, пра яго сям’ю, месца і ўмовы жыхарства, пра надвор’е, час года, жывёл, любімыя цацкі, гульні і г.д., якая дазваляе скласці агульнае ўражанне пра дзіця, яго кругагляд, маўленчае развіццё.
Абследаванне артыкуляцыйнага апарату:
а) пабудовы;
б)маторыкі (выразнасць, дакладнасць, аб’ём, тэмп і каардынацыя артыкуляцыйных рухаў; здольнасць да ўтрымання і параключэння).
Абследаванне гукавога маўлення:
а) па перайманні,ізалявана, у складах (прамых, зваротных, са збегам зычных), у словах з гэтымі складамі (гук у пачатку, сярэдзіне, у канцы слова), фразах, кароткіх пацешках.
Інструкцыя: «Слухай уважліва і паўтарай за мной як мага дакладней»:
- сабака - маска - нос;
- сена - васілёк - гусь;
- заяц - каза - зіма і г.д.
б) у самастойнай гаворцы ў называнні прадметных малюнкаў, у фразах па сюжэтных малюнках, у звязным маўленні: гутарка, пераказ казкі ці аповеду, чытанне верша.
Абследаванне гука-складовай структуры ў словах тыпу: танкіст, панама, патэльня, клубніцы, скакалка, касманаўт, люстэрка, вадаправодчык, электравоз, універмаг, бібліятэка, Карлсан, кракадзіл, прапелер, веласіпедыст, экскаватаршчык, карнавал і інш.
Абследаванне фанематычнага слыху:
а) адрозненне на слых, вылучэнне гуку з гукавога, складовага шэрагу і шэрагу слоў, падбор малюнкаў на зададзены гук;
б) адрозненне ў вымаўленні (прагаворванне гукавых, складовых шэрагаў і слоў, прыдумванне слоў на зададзены гук).
Праверка стану фанематычнага ўспрымання:
Інструкцыя: «Слухай уважліва і паўтарай за мной, як мага дакладней»: ба-па-ба, та-да-та, ка-га-ка, ва-фа-ва, ма-мя-ма, ва-вя-ва, ка-ха-га, дом-том, кот-год, каза-каса і інш. Ліска з лыжкай, мышка з міскай.
Абследаванне навыкаў фанематычнага аналізу і сінтэзу.
Інструкцыя: «Адкажы на пытанні»:
- Вызнач першы гук у слове: акуляры, воблака, кот, матуля.
- Вызнач апошні гук у слове: рукі, ліса, дом, пух.Колькі гукаў у слове? Назаві іх паслядоўнасць.(мак, сумка, лімон).
- Вызнач месца гука ў слове (начала, сярэдзіна, канец).
- Колькі складоў у слове? Якое слова карацей? (кацяня, вуліца, піла, вожык, воўк, рак).Дапасаванне прыметнікаў да назоўнікаў у адзіночным і множым ліку (чырвоны яблык – чырвоныя яблыкі, жоўты ліст – жоўтае лісце і г.д.)
- Колькі слоў у сказе? Дзень быў цёплы. Мама зварыла смачны суп.
- Якое слова атрымаецца з наступных гукаў: д,о,м? (к,о,т; н,о,с).
- Паўтор сказаў.
- Складанне сказаў з слоў у пачатковай форме.
- Даданне прыназоўнікаў у сказе (з апорай на пытанне).
- Утварэнне назоўнікаў множнага ліку ў назоўным склоне.
- Ужыванне формы роднага склону множнага ліку назоўнікаў:
- Утварэнне назоўнікаў, якія абазначаюць дзіцянят жывёл у адзіночным і множным ліку, і назоўнікаў у памяншальнай форме.
- Дапасаванне назоўнікаў і лічэбнікаў.
- Утварэнне прыметнікаў ад назоўнікаў:
- Утварэнне прыналежныхпрыметнікаў:
Абследаванне граматычнага ладу сказа.
Інструкцыя: «Паслухай сказ і пастарайся паўтарыць яго, як мага дакладней». Або «Паслухай ўважліва сказ, запомні і паўтары за мной».
У садзе было шмат чырвоных яблыкаў. Бабуля мые бялізну ў гарачай вадзе.
Інструкцыя: «Складзі сказ са слоў, якія я назаву".
Дзяўчынка, чытаць, кніжка. Хлопчык, маляваць, фарбы.
Лена налівае гарбату (з чаго?) з чайніка. Хлопчык падышоў (куды?) да гаража. Мяч закаціўся (куды?) пад ложак. Кубікі ляжаць (дзе?) на стале. Дзеці гуляюць (з чым?) з кубікамі. Дзяўчынка паставіла кветкі (куды?) у вазу.
Інструкцыя: «Назаві прадметы па ўзоры».
Ўзор: Адзін - стол, а калі шмат - гэта сталы.
Інструкцыя: «Назаві, чаго тут шмат?»
- Шмат чаго? - Дрэў, лісця, крэслаў, мячоў, ключоў, алоўкаў, цацак, морквы.
Абследаванне слоўніка, навыкаў словаўтварэння і словазмянення.
Інструкцыя: «Назаві дзіцянятаў жывёл і птушак па ўзоры».
Узор: У кошкі - кацяня, у каня – жарабя, у каровы – цяля, у свінні – парася, у сабакі – шчанюк, у лісы – лісяня, у мядзведзя – медзведзяня.
Інструкцыя: «Я назаву вялікі прадмет, а ты маленькі».
Узор: стол – столік, малюнак – малюначак.
Лагапед прапануе дзіцяці злічыць прадметы на малюнках: адна лыжка - дзве лыжкі, пяць лыжак;адзін грыб - тры грыба, пяць грыбоў;адзін кот – два каты, пяць котоў; адно яйка – два яйкі, пяць яек.
Лагапед прапануе дзіцяці назваць па іншаму:
- сок з апельсінаў - апельсінавы сок;
- варэнне з клубніцы - клубнічнае варэнне;
- караблік з паперы - папяровы караблік;
- мячык з пластыліну - пластылінавы мячык;
- чалавечак з дрэва - драўляны чалавечак;
- ваза са шкла - шкляная ваза.
Лагапед прапануе дзіцяці назваць па іншаму:
- кніга бацькі - бацькава кніга;
- сумка мамы - маміна сумка;
- хвост ластаўкі - ластаўчын хвост;
- гадзіннік Міхася – Міхасёў гадзіннік
- нос мядзведзя - мядзведзеў нос.
5) Утварэнне дзеясловаў з дапамогай прыставак:
Лагапед прапануе адказаць, што намалявана на карцінках.
- Што робіць хлопчык? (Ходзіць, заходзіць, выходзіць, пераходзіць, падыходзіць).
6) Ужыванне канструкцый з прыназоўнікамі: у, на, пад, над,за, перад, каля, з-за, з-пад.
Дзіця разам з лагапедам разглядае карцінкі і распавядае, што ён на іх бачыць.
7) Абследаванне стану слоўніка:
Лагапед прапануе назваць, што намалявана на малюнках:
- часткі цела: локаць, калена, пальцы, плячо;
- часткі прадметаў адзення: каўнер, абшэўка, пятля, кішэня;
- часткі аўтамабіля: кузаў, кабіна, фары, матор;
- часткі акна: рама, падваконнік, шкло.
- падбор абагульняючых слоў (адзенне, транспарт, посуд, птушкі і г.д.).
- падбор антонімаў:
Інструкцыя: «Скажы наадварот».
(дабро – зло, высокі – нізкі, гора - ..., лёгкі - …, сябар - ..., падымаць - …, добры - ..., брудны - ..., вялікі - ..., купляць - …, шырокі - …, сумны - …, хутка - …)
- падбор сінонімаў:
Інструкцыя: «Назаві падобныя па значэнні словы».
(кепска - дрэнна, шмат - многа, злы – сярдзіты, вясёлы – радасны, дужы – моцны, гарачы – спякотны, ідзе – крочыць, напалохаўся – напужаўся, сумны – пануры і інш.)
- падбор дзеясловаў з выкарыстаннем назваў прафесій: спявак - спявае, мастак - малюе, прадавец - …, лекар - …, кухар - …, будаўнік - ….
Абследаванне разумення логіка-граматычных адносін.
Інструкцыя: «Выканай заданне. Адкажы на пытанні».
1) Пакажы алоўкам ключ.
2) Пакажы аловак ключом.
3) Сашу ўдарыў Коля. Хто забіяка?
4) Паляўнічы бяжыць за сабакам. Хто наперадзе ?
5) Адкажы, што дакладна: вясна бывае перад летам ці лета перад вясной?
Абследаванне звязнага маўлення.
1) Складанне апавядання па серыі сюжэтных малюнкаў (4 - 5 малюнкаў). Інструкцыя: «Паглядзі на карцінкі, пастарайся раскласці іх па парадку і складзі аповед».
2) Пераказ праслуханага тэксту.
Інструкцыя: «Цяпер я прачытаю табе апавяданне, слухай яго ўважліва, запамінай і рыхтуйся пераказваць».
(Чытаць не больш за два разы.)
Гарошыны.
У адным струку сядзелі гарошыны. Прайшоў тыдзень. Струк раскрыўся. Гарошыны весела пакаціліся на далонь хлопчыку. Хлопчык зарадзіў гарохам стрэльбу і стрэліў. Тры гарошыны заляцелі на дах. Там іх падзяўблі галубы. Адна гарошына закацілася ў канаву. Яна дала парастак. Хутка ён зазелянеў і стаў кучаравым кусцікам гароху.
«Размыты ліст».
Інструкцыя: “Дадай у сказы неабходныя словы“
Мы доўга гулялі на беразе ракі. Потым зрабілі лодку, каб… Мы селі ў лодку і паплылі. Раптам падзьмуў моцны вецер. Падняліся вялікія хвалі, якія… Мы пачалі крычаць… . На дапамогу прыплыў мядзведзь і выцягнуў нас на бераг. Мы апынуліся там,…. Мы пачалі скакаць, каб … Мішка пайшоў па моркву і капусту, пакуль… . Мы хутка высахлі і сагрэліся, таму што … . Прыўшоў мішка і прынес нам ежу. Морквы і капусты мы з’елі столькі… . Хутка мы будзем дома.
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Ахрэмава, З. І. Лагапедычнае абследванне дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту/ З. І. Ахрэмава, Т. У Сідорка. – Гр.ДУ імя Я. Купалы, 2013. – 51 с.
2. Жукова, Н.С. Логопедия. Основы теории и практики / Н. С. Жукова, Е. М. Мастюкова, Т. Б. Филичева. – Москва: Эсмо, 2018. – 288 с.
3. Забрамная, С.Д. Психолого- педагогическая диагностика / С. Д. Забрамная, И. Ю. Левченко, Т. А. Добровольская. – Москва: Изд. центр “Академия”, 2005. – 320 с.
4.Лалаева, Р.И. Нарушения речи и их коррекция у детей с задержкой психического развития: учебн. пособие / Р.И. Лалаева, С.В.Зорина, Н.В. Серебрякова. – Москва: Гуманит. Изд. цент ВЛАДОС, 2003. – 304 с.
5.Лалаева, Р.И. Формирование лексики и грамматического строя у дошкольников с общим недоразвитие речи / Р.И. Лалаева. – СПб: Изд. «Союз», 2001. – 224 с.
6.Мікуліч, Т.М. Мова і этнічная самасвядомасць / Т.М. Мікуліч. – Мінск: Навука і тэхніка, 1996. – 159 с.
7. Палиева, Т.В. Билингвальное образование / Т.В. Палиева //Беларусская педагогическая энциклопедия : в 2т. – Минск: Адукацыя і выхаванне, 2015. – Т. 1: А-М. – С 188.
8. Паліева, Т.У. Псіхолага–педагагічныя і лінгвадыдактычныя аспекты працэса засваення дзецьмі дашкольнага ўзросту беларуска-рускага білінгвізму / Т.У. Паліева // Материалы научно-практической конференции “Психология образования сегодня: теория и практика”. - Минск, 2003. - С. 118-122.
9.Поваляева, М.А. Справочник логопеда / М.А. Поваляева. – Ростов-на-Дону: Феникс, 2002. – 448 с.
10.Старжынская, Н.С. Вучымся гаварыць на роднай мове / Н.С. Старжынская, Д. М. Дубініна. – Мінск: “Новое знание”, 2016. – 32 с.
11.Старжынская, Н.С. Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў ад 4 да 5 гадоў / Н.С. Старжынская, М.Д. Дубініна. – Мінск: Нацыянальны інстітут адукацыі, 2016. - 28 с.
12.Старжынская, Н.С. Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў ад 5 да 7 гадоў/ Н.С. Старжынская, М.Д. Дубініна. – Мінск: Нацыянальны інстітут адукацыі, 2016. - 40 с.
13.Старжынская, Н.С. Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў ад 4 да 7 гадоў/ Н.С. Старжынская, М.Д. Дубініна. – Мінск: Нацыянальны інстітут адукацыі, 2016. - 184 с.
14. Стребелева, Е.А. Дети сироты: консультирование и диагностика развития / Е.А. Стребелева. – Москва: Полиграф сервис. 1998. – 336 с.
15.Чиркина, Г.В. Методы обследования речевых нарушений / Г.В. Чиркина. – Москва: АРКТИ, 2003. – 240 с.
раскрыть » / « свернуть